ВЕНА. У штаб-кватэры Міжнароднага агэнства атамнай энэргіі (МАГАТЭ) працягваецца абмеркаваньне сытуацыі вакол ядзернай праграмы Ірану. Паводле прадстаўніка МАГАТЭ, канчатковая пастанова наўрад ці будзе прынятая ў гэтым тыдні. На думку МАГАТЭ, Тэгэран не выконвае сваіх абавязкаў, у прыватнасьці – дамовы, якая забараняе ўжываньне ядзерных матэрыялаў у сакрэтных ваенных праграмах. МАГАТЭ, Эўрапэйскі Зьвяз і Расея пераконвваюць Тэгэран дазволіць шырэйшыя міжнародныя інспэкцыі іранскіх аб’ектаў, аднак Іран патрабуе спачатку скасаваць забарону ягонага доступу да новых ядзерных тэхналёгіяў. ЗША абвінавачваюць Іран у распрацоўцы ядзернай зброі, але Тэгэран катэгарычна адрынае абвінавачаньне.