САФІЯ. У Баўгарыі выяўлены першы магчымы выпадак нетыповай пнэўманіі. У інфэкцыйна аддзел лякарні места Бургас зьмешчаны мужчына з сымптомамі, характэрнымі для САРСу. Паводле ўладаў, хворы стала жыве ў Таронта, а ў Баўгарыю прыехаў на пачатку чэрвеня з Пакістану. Цяпер лекары чакаюць вынікаў аналізаў. Між тым, прадстаўнік міністэрства аховы здароўя Баўгарыі Ангел Кунчаў абвергнуў паведамленьні пра тое, што ў хворага выяўленыя прыкметы САРСУ і заявіў, што ўзятыя пробы крыві ня будуць накіраваныя на дасьледваньні ў міжнародныя лябараторыі. Нагадаю, на сёньня ў сьвеце ад нетыповай пнэўманіі памерлі 799 чалавек.