Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:18 ]  Cёньня прыме прысягу першы галоўны пракурор Міжнароднага крымінальнага суду


ГААГА. Тут сёньня прыме прысягу першы галоўны пракурор Міжнароднага крымінальнага суду. Ім стане вядомы судзьдзя з Аргенціны Луіс Марэна Окампо. Міжнародны крымінальны суд – новы інтэрнацыянальны ворган, створаны ў 1998 годзе, ён будзе разбіраць найбольш цяжкія злачынствы – генацыд, ваенныя злачынствы й злачынствы супраць чалавечнасьці. Статут новага суду ўжо ратыфікавалі 90 краінаў. У суд ужо паступіла больш за 200 розных зыскаў і зваротаў. Луіс Марэнга раней дасьледваў злачынствы ваеных дыктатараў у 1980 гады ў Аргенціне. ЗША адмаўляюцца прызнаць юрысдыкцыю новага суду над сваімі грамадзянамі. У мінулы чацьвер Рада Бясьпекі ААН ухваліла на адзін год мараторы на дасьледваньне пракурорамі суду злачынстваў вайскоўцаў міратворчых місіяў, у першую чаргу грамадзянаў ЗША. Апроч таго ЗША дамовіліся з 37 дзяржавамі, каб тыя не выдавалі Міжнароднаму крымінальнаму суду амэрыканскіх грамадзянаў, якія ўчынілі злачынствы на іх тэрыторыях
XS
SM
MD
LG