БЭЙРУТ. У Бэйруце абстраляны будынак тэле-радыёстанцыі, якая належыць прэм’ер-міністру Лівану Рафіку Харыры. Ахвяраў і пацярпелых няма. Буынак сур’ёзна пашкоджаны. Паводле паліцыі, дзьве ракеты былі выпушчаныя з аўтамабілю, прыпаркаванага насупраць будынку. Хто адкрыў вагонь – невядома. Харыры заявіў, што той, хто нападаў, імкнуўся дэстабілізаваць сытуацыю ў краіне. У Ліване будынкі ў якіх месьцяцца сродкі масавай інфармацыі, почасту былі атакаваныя ў часе грамадзянскай вайны 1976-1990-га гадоў.