Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:27 ]  Спыняе выхад апазыцыйная газэта "Мая сталіца" ў Кыргызстане


Сёньня выйшлі ў сьвет толькі тры нумары апошняга выпуску вядучай кыргызскай апазыцыйнай расейскамоўнай газэты “Мая сталіца”. Чыноўнікі забаранілі дзяржаўнай друкарне друкаваць газэту. Журналісты абвесьцілі, што спыняюць працу, каб пазьбегнуць закрыцьця газэты ўладамі Кыргызстану. Гэта ня першыя выпадкі перасьледу апазыцыйнай газэты. “Мая сталіца” друкавала матэрыялы аб карупцыі ва ўрадзе краіны, закранаючы ў іх прэм’ер-міністра краіны й міністра унутраных справаў. Галоўны рэдактар газэты “Мая сталіца” Аляксандар Кім заявіў, што ён плянуе выпускаць газэту пад новай назвай.
XS
SM
MD
LG