БРУСЭЛЬ. Сёньня ў сталіцы Бэльгіі адбудзецца паседжаньне Рады Расея-НАТО, цягам якога будуць абмяркоўвацца пытаньні барацьбы з тэрарызмам. Напярэдадні сустрэчы міністар абароны Расеі Ігар Іваноў сустрэўся са сваім амэрыканскім калегам Дональдам Рамсфэльдам. Пасьля перамоваў Іваноў заявіў, што Расея гатовая актыўна супрацоўнічаць з ЗША, а таксама паведаміў, што ён зрабіў некалькі прапановаў шэфу Пэнтагону. Івнаоў адзначыў, што ЗША згадзіліся ўзяць удзел у расейскіх вучэньнях, якія пройдуць на Ціхім акіяне напрыканцы жніўня.
Міністры абароны краінаў-сябраў НАТО ўхвалілі новую камандную структуру альянсу. Асноўная мэтай правядзеньня самых буйных у гісторыі НАТО зьменаў было даць альянсу магчымасьць выконваць новыя задачы, зьвязаныя з пагрозамі сусьветнага тэрарызму і выкарыстаньнем тэрарыстамі зброі масавага зьнішчэньня.