Генеральны сакратар ААН Кофі Анан заклікаў Раду Бясьпекі ААН не працягваць імунітэт ад перасьледу Міжнароднага крымінальнага суду для вайскоўцаў міратворчых сілаў ЗША. Паводле Кофі Анана, гэта паставіць пад сумнеў аўтарытэт Рады Бясьпекі й самога суду. Гэтая заява была зробленая на паседжаньні Рады Бясьпекі ААН, якая павінна галасаваць па праэкту амэрыканскай рэзалюцыі, якая працягвае на адзін год імунітэт грамадзянам ЗША, якія задзейнічаныя ў замежных місіях. Францыя й Нямеччына далі зразумець, што устрымаюцца пры галасаваньні. Дамову аб стварэньні Міжнароднага крымінальнага суду ратыфікавалі ўжо 90 краінаў.