Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:24 ]  Ясэр Арафат сёньня назваў бомбавы напад на аўтобус у Ерусаліме “тэрарыстычным нападам”


РАМАЛАГ Палестынскі кіраўнік Ясэр Арафат сёньня назваў бомбавы напад на аўтобус у Ерусаліме “тэрарыстычным нападам”. Ён выказаў шкадаваньне з нагоды таго, што адбылося і заявіў, што “бясконцае кола гвалту павінна спыніцца”. Палестынская вайсковая арганізацыя Хамаз узяла на сябе адказнасьць за тэракт, які адбыўся на наступны дзень пасьля нападу з ізраільскага гэлікоптара па машыне лідара Хамазу Абдэль Азіза Ранцісі. Пасьля гэтага нападу Хамаз заявіў, што ня спыніць напады супроць Ізралю. ЗША і Ізраіль абвінавацілі Ясэра Арафата ў заахвочваньні вайсковых нападаў і абвесьцілі яму байкот.
XS
SM
MD
LG