БЭРЛІН. За забойствам нямецкіх вайскоўцаў у Афганістане несумненна стаіць тэрарыстычная групоўка Аль Кайда – заявіў сёньня міністар абароны Нямеччыны Пэтэр Штрук. Апрача Аль Кайды, паводле міністра, працэсу стабілізацыі ў Афганістане спрабуюць перашкодзіць ацалелыя талібы і прыхільнікі радыкальнай партыі “Хэзб-і-Іслямі”. У сыботу тэрарыст-самагубца выбухнуў аўтобус зь нямецкімі міратворцамі загінулі чатыры чалавекі і больш як 30 былі параненыя.