МАСКВА. Расейскія спэцслужбы правялі ў Маскве апэрацыю затрыманьня актывістых іслямскай арганізацыі “Хізб ут-Тахрыр” – Партыі іслямскага вызваленьня, якую расейскія ўлады прызналі тэрарыстычнай. Паводле ФСБ Расеі, на тэрыторыі аднаго з маскоўскіх заводаў былі затрыманыя больш як 120 нелегальных эмігрантаў – пераважна з Цэнтральнай Азіі. 55 зь іх спэцслужбы ўважаюць за актыўных сяброў “Хізб ут-Тахрыр”. Паводле ФСБ, маскоўскай філіяй “Хізб ут-Тахрыр” кіравалі грамадзяны Кіргістану й Таджыкістану Алішэр Мусаеў і Акрам Джалолаў. Супраць іх узбуджаныя крымінальныя справы.