МАСКВА. Служба бясьпекі Расеі паведаміла пра арышт 55 іслямістаў з міжнароднай групоўкі “Партыі іслямскага вызваленьня”, якая лічыцца ў Расеі тэрарыстычнай арганізацыяй. Актывісты гэтай групоўкі – грамадзяне краінаў Цэнтральнай Азіі, жылі ў Расеі нелегальна. У часе арышту ў іх былі знойдзеныя выбуховыя рэчывы.
Як паведамляе ФСБ Расеі, сярод арыштаваных – грамадзяне Кыргызстану і Таджыкістану Алішэр Мусаеў і Акрам Джалолаў. Спецслужбы лічаць іх кіраўнікамі расейскай суполькі “Партыі ісялмскага вызваленьня”. Гэтая арганізацыя з’явілася ў Таджыкістане напрыканцы 90-х гадоў і прапагандуе стварэньне адзінага іслямскага халіфату на тэрыторыі краінаў Цэнтральнай Азіі.