АРХІД (Македонія). Сёньня ў македонскім месьце Архід адбудзецца сустрэча ў вярхох пяці балканскіх краінаў. Лідары Альбаніі, Харватыі, Македоніі, Босьніі і Гэрцагавіны, ды саюзу Сэрбіі й Чарнагорыі абмячркуюць праблему ўступленьня іхных краінаў у Эўрапэйскі Зьвяз. Як паведамляе агэнства “Франс-прэс”, чакаецца, што ў часе сустрэчы будзе прыняты агульны заклік да Эўразьвязу – пачаць перамовы пра сяброўства пяці балканскіх краінаў у гэтай арганізацыі.