РАНГУН. Улады Бірмы праводзяць кампанію здушэньня дэмакратычнай апазыцыі. Ляўрэат Нобілеўскай прэміі міру Аўн Сан Су Чжы знаходзіцца пад хатнім арыштам у Рангуне. Учора Аўн Сан Су Чжы і яшчэ 18 актывістаў ейнай партыі былі затрыманыя. Арышты адбыліся пасьля таго, як на поўначы краіны адбыліся сутычкі паміж прыхільнікамі і непрыхільнікамі хунты. У часе сутычак 4 асобы загінулі й 50 былі параненыя. Арганізацыя Аб’еднаных Нацыяў выказала неспакой за лёс Сан Су Чжы і паабяцала ўважліва сачыць за разьвіцьём сытуацыі ў Бірме.