Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:10 ]  Арыэль Шарон -- "Мы не пакінем Ерусалім"


ЕРУСАЛІМ. Пачалася сустрэча палестынскага й ізраільскага прэм’ер-міністраў Махмуда Абаса і Арыэля Шарона. Бакі абмяркоўваюць мірны плян блізкаўсходняга ўрэгуляваньня “дарожная мапа”. За некалькі гадзінаў да сустрэчы прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон заявіў у тэлевізыйнай прамове, што Ізраіль не аддасьць Ерусалім пад сталіцу будучай палестынскай дзяржавы. “Мы не пакінем Ерусалім”, заявіў Шарон. Ерусалім з’яўляецца ізраільскім горадам ад 1967 году, пасьля вызваленьня з-пад ярданскага кантролю ў часе араба-ізраільскай вайны. Прэм’ер-міністры Палестыны і Ізраілю сустракаюцца напярэдадні трохдзённага саміту з амэырканскім прэзыдэнтам Джорджам Бушам.
XS
SM
MD
LG