Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:33 ]  ЗША выдаткоўваюць 15 мільярдаў даляраў на барацьбу са СНІДам


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш падпісаў закон аб выдаткаваньні 15 мільярдаў даляраў на барацьбу са СНІДам ў бяднейшых краінах сьвету. Праграма дапамогі разьлічаная на пяць гадоў. Яна прадугледжвае забесьпячэньне бясплатнымі лекамі некалькі мільёнаў хворых ў краінах Афрыкі і Карыбскага басэйну, будаўніцтва шпіталёў, дапамогу дзецям, у якіх бацькі памерлі ад СНІДу, ды іншыя мерапрыемствы. Зараз у сьвеце каля 40 мільёнаў чалавек інфікаваныя вірусам імунадэфіцыту
XS
SM
MD
LG