Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:48 ]  Сярод уцекачоў больш за усіх іракцаў


ЖЭНЭВА. Управа Вярхоўнага камісарыята ААН ў справах уцекачоў паведамляе, што колькасьць асобаў, якія зьвяртаюцца па прытулак ў 29 найбольш развітых краінаў сьвету паменшылася на 16 адсоткаў у параўнаньні з апошнім кварталам мінулага году. Жыхары Іраку зараз складаюць самую вялікую групу уцекачоў ў сьвеце – амаль 10 адсокаў ад усіх, хто зьвяртаецца па прытулак. Сярод іншых – турэцкія курды і прадстаўнікі Сэрбіі й Чарнагорыі. Вярхоўны камісарыят ААН ў справах уцекачоў паведамляе, што Вялікая Брытанія больш за іншыя краіны прадастаўляе прытулак уцекачам. І зараз брытанскі ўрад спрабуе зрабіць больш жорскім свае міграцыйнае заканадаўства.
XS
SM
MD
LG