БАГДАД. У месьце Кіркук на поўначы Йраку закончанае сфармаваньне муніцыпальнае рады. Дэлегаты-выбаршчыкі пры дапамозе вайскоўцаў ЗША змаглі пераадолець этнічныя рознагалосьсі, якія ўчора ледзь не сарвалі працэсу выбараў. Цяпер у радзе пароўну аказаныя мясцовыя курды, арабы, туркмэны і асірыйцы-хрысьціяны. Крызыс мясцовага самакіраваньня працягваецца на поўдні Іраку. У Басры распушчаная муніцыпальная рада, а местам будуць кіраваць брытанскія вайскоўцы разам зь некалькімі йрацкімі адмыслоўцамі. Такая пастанова прынятая з мэтай выцісканьня з уладных структураў сяброў партыі Садама Хусэйна – Баас. Сябры распушчанай мястовай рады абураныя такой пастановай і заяўляюць, што ніколі не хавалі сваёй прыналежнасьці да Баасу і ў той самы час дабрасумленна супрацоўнічалі з акупацыйнымі ўладамі. Аналягічная сытуацыя склалася і ў месьце Ўм-Касар, якое таксама кантралююць брытанцы.