АЛЖЫР. Колькасьць ахвяраў землятруса ў Алжыры павялічваецца. Паводле апошніх дадзеных загінулі больш за 1 750 чалавек, больша за 7 тысячаў 600 былі параненыя. Сотні людзе лічацца зьніклымі. Застаецца ўсё менш шанцаў знайсьці пад заваламі жывых людзей. Многія краіны сьвету аказваюць дапамогу Алжыру. Паўдзённая Афрыка даслала каманду выратавальнікаў і мэдыкамэнты. Ярданія накіравала самалёт з 15 тонамі харчаваньня і мэдыкамэнтаў. Вялікая Брытанія даслала каманду выратавальнікаў. Міжнароды Камітэт Чырвонага Крыжу выдаткаваў больш за паўтары мільёны даляраў дапамогі. Алжырскі ўрад абяцае выплаціць кожнаму пацярпеламу па 7 тысячаў даляраў