БАГДАД.Усясьветная арганізацыя здароўя паведаміла, што акумуляваных раней сродкаў толькі часткова хопіць на забесьпячэньне асноўнага мэдыцынскага абслугоўваньня ў Іраку. Агенцтва мае ў наяўнасьці толькі 10 зь неабходных 180 мільёнаў даляраў. Вышэйшы прадстаўнік Усясьветнай арганізацыі здароўя Давід Набара заявіў, што такія службы, як водазабесьпячэньне і вываз сьмецьця, трэба аднавіць разам з аднаўленьнем шпіталёў. Па зьвестках Навара, ірацкія шпіталі зараз дзейнічаюць толькі на 20% сваіх магчымасьцяў.