ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш сёньня патэлефанаваў палестынскаму прэм’ер-міністру Махмуду Абасу. Тэмаю перамоваў стала неабходнасьць барацьбы з тэрарызмам на Блізкім Усходзе.
Выступаючы сёньня ў Радзе Бясьпекі ААН, адмысловы каардынатар ў справе блізкаўсходняга мірнага працэсу ААН Тэры Роэд-Ларсэн, зазначыў, што нягледзячы на недахопы, “дарожная мапа” застаецца лепшым шанцам дзеля дасягненьня міру ў рэгіёне. Учорашні тэрарыстычны акт ён назваў амаральным.