Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:37 ]  Акцыі ў памяць аб ахвярах СНІДу


(КІЕЎ) Каля 50 тысяч чалавек прайшлі сёньня маршам па вуліцах украінскай сталіцы ў памяць аб ахвярах СНІДУ, адзначыўшы такім чынам Усясьветны Дзень барацьбы з сындромам набытага імунадэфіцыту. Аналягічныя шэсьці прайшлі яшчэ ў 16 гарадох Украіны. Усяго за апошня 30 гадоў СНІД унес жыцьці каля 20 мільёнаў чалавек ва ўсім сьвеце. Ад ВІЧ-інфэкцыі ў Беларусі памерлі 297 чалавек, інфікаваныя – больш за 5 тысяч чалавек. Сэнат Злучаных штатаў Амэрыкі напярэдадні ўхваліў законапраект аб выдаткаваньні 15 мільёнаў даляраў на спыненьне, альбо запавольваньне распаўсюду СНІД у сьвеце. Законапраект павінен набыць сілу закону ўжо ў ліпені
XS
SM
MD
LG