Учора ўвечары ля Тыкрыту быў затрыманы яшчэ адзін паплечнік Садама Хусэйна, нумар 2 у сьпісе найбольш шуканых асобаў. Усяго з 55 было затрымана больш за 20 чалавек. Міністар абароны ЗША Дональд Рамсфэльд заявіў, што галоўная задача амэрыканскай адміністрацыі ў Іраку – забясьпечыць бясьпеку ў краіне. Зараз амэрыканскае камандваньне вывучае пытаньне аб павелічэньні ваеннага кантынгенту ў раёне Багдаду. Рамсфэльд абвяргае паведамленьні, згодна з якімі амэрыканскім вайскоўцам дазволена страляць па марадзёрах і рабаўніках, аднак кіраўнік Пэнтагону падкрэсьлівае, што жаўнэры могуць выкарыстоўваць ўсе неабходныя сродкі дзеля забесьпячэньня ўласнай бясьпекі. Напярэдадні новы кіраўнік часовай амэжрыкаснкай адмінітрацыі Пол Брэмер заявіў, што ягоная асноўная задача – стварыць умовы для перадачы кантролю над краінай новаму кіраўніцтву.