У Менску затрыманыя і асуджаныя на 10 і трое сутак двое ўдзельнікаў несанкцыянаванай акцыі “Не ганебным рэфэрэндумам!” Пікет, прымеркаваны да 8-ай гадавіны рэфэрэндуму пра зьмену нацыянальнай сымболікі і ўвядзеньне другой дзяржаўнай мовы, быў арганізаваны незарэгістраваным аб’яднаньнем “Малады фронт”. У пікеце, які праходзіў пад бел-чырвона-белымі сьцягамі ўзялі ўдзел 8 чалавек. Паводле сябры ўправы “Маладога фронту” Артура Фінькевіча, гэтай акцыяй ўдзельнікі хацелі паказаць, штог “не прызнаюць вынікаў незаконных рэфэрэндумаў, як мінулых, так і будучых”.