Сёньня Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі прыняла дадаткі да некаторых законаў, якія тычацца адказнасьці за парушэньні заканадаўства аб правядзеньні масавых мерапрыемстваў. Гэтыя дадаткі прыводзяць заканадаўства ў адпаведнасьць з дакрэтам Лукашэнкі № 11 ад 7 траўня 2001 году. Паводле міністра юстыцыі Віктара Галаванава, нормы дакрэту прадугледжваюць магчымасьць ліквідацыі палітычнай партыі, прафсаюзнай альбо іншай арганізацыі за аднаразовае парушэньне правядзеньня масавых мерапрыемстваў. 60 дэпутатаў прагаласавалі за законапраект і 12 – супраць.