Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:38 ]  ЗША зацікаўленыя ў падвышэньні ўзроўню дачыненьняў з Польшчай


ВАРШАВА. Злучаныя Штаты зацікаўленыя ў падвышэньні ўзроўню дачыненьняў з Польшчай да аналягічнага двухбаковым палітычнаму і ваеннаму супрацоўніцтву. Пра гэта заявіў прадстаўнік Мінсітэства гандлю ЗША Вільям Лэш. Лэш правёў у Варшаве перамовы з польскім урадам, цягам якіх прапанаваў скасаваць бюракратычныя перашкоды кампаніям ЗША ў Польшчы. Лэш адзначыў, што кантракт на пастаўкі самалётаў Ф-16 у Польшчу і зьвязаныя зь ім афсэтныя праграмы прыцягнулі да краіны ўвагу амэрыканскіх інвэстараў.
XS
SM
MD
LG