ВЕНА. Сотнi тысячаў чалавек пратэставалi сёньня супраць заплянаваных рэформаў пэнсiйных сыстэмаў Францыi i Аўстрыi.
Палiцыя i арганiзатары пратэсту ў Вене кажуць, што прынамсi 100 тысячаў чалавек сабралiся на цэнтральнай плошчы гораду. Яны пратэставалi супраць прапановаў ураду зменшыць пэнсiйныя выплаты на 30 адсоткаў i вылiчваць грошы з тых, хто сыходзiць на пэнсiю раней.
Па ўсёй Аўстрыi каля 100 тысячаў настаўнiкаў сёньня страйкавалi. Яны пратэставалi ня толькi супраць пэнсiйнай рэформы, але i супраць скарачэньня фiнансаваньня на некаторыя школьныя праграмы.
У Францыi сёньня страйкавалi работнiкi транспарту, а таксама некаторыя настаўнiкi i супрацоўнiкi паштовых службаў. Яны пратэставалi супраць прапановы ўраду падвысiць узрост выхаду на пэнсiю. Многiя людзi ў Францыi сёньня былi вымушаныя дабiрацца на працу пешшу, на роварах альбо на ролiкавых каньках.