Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:20 ]  Шыіцкі лідэр вярнуўся ў Ірак пасьля 23 гадоў выгнаньня


БАСРА. Сёньня ў Ірак вярнуўся шыіцкі духоўны лідэр Аятала Мохамэд Бакір аль Хакім пасьля 23-гадовага выгнаньня ў Іране. У часе пераходу ірана-ірацкай мяжы яго сустракалі некалькі тысячаў прыхільнікаў.Сёньня кіраўнік Вышэйшай Рады Іслямскай рэвалюцыі ў Іраку зьвярнуўся да 10 тысячаў сваіх прыхільнікаў у Басры, шыіцкім цэнтры краіны. Аль Хакім заявіў, што ён супраць любога ірацкага ўраду, прызначанага замежнікамі, аднак пры гэтым не ўзгадаў ЗША. Шыіцкая групоўка Аль Хакіма хоча, каб кіраваньне Іракам вялося згодна з іслямскімі законамі. Аль Хакім ўзначальвае найбольш масавую шыіцкую групоўку, якая супрацьстаяла Садаму Хусэйну. Амэрыканскія улады ў Іраку зазначылі, што яны супраць усталяваньня ў паваенным Іраку шыіцкай тэакратыі паводле іранскага ўзору.
XS
SM
MD
LG