РЫЯД. Улады Савудаўскай Арабіі абвесьцілі ў вышук 19 тэрарыстаў, якіх падазраюць ў падрыхтоўцы выбуху. Учора ў сталіцы краіны быў знойдзены таемнік тэрарыстаў са зброяй. Як паведамляе міністар ўнутраных справаў Савудаўскай Арабіі, усе шукаемыя – замежнікі, хутчэй за ўсё афганцы. За інфармацыю, якая дапаможа пошуку тэрарыстаў, абвешчаная ўзнагарода памерам 80 тысячаў даляраў.