ПРАГА. Большасьць грамадзянаў Чэхіі выступаюць супраць размяшчэньня ў краіне ваенных базаў ЗША. Пра гэта сьведчаць вынікі апытаньня, якое правёў цэнтар сацыялягічных дасьледваньняў Чэхіі. Толькі 35 адсоткаў рэспандэнтаў не супярэчаць супраць магчымага разьмяшчэньня амэрыканскіх вайсковых базаў, катэгарычна супраць гэтага выказваюцца 43 адсоткі чэскіх грамадзянаў. Амаль дзьве траціны апытаных лічаць, што гэтае пытаньне мусіць вырашацца праз рэферэндум