Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:22 ]  Азербайджанскія вайскоўцы паедуць у Ірак


БАКУ. Азэйбарджанскі парлямант ухваліў сёньня рашэньне аб накіраваньні ў Ірак 150 вайскоўцаў у складзе міратворчай місіі. За гэта прагаласавалі 92 дэпутаты, супраць было 2 галасы. Азербайджанскія вайскоўцы возьмуць удзел у абароне рэлігійных і гістарычных помнікаў. У Ірак накіруюцца з большага мусульмане паводле веравызнаньня. Яны прыбудуць на амэрыканскую ваенную базу ў Кувэйт ў панядзелак. Сёньня ж бальгарскі міністар абароны прэзентуе свайму кабінэту плян накіраваньня 450 вайскоўцаў у складзе міратворчай місіі у Іраку ў сярэдзіне чэрвеня Хутчэй за ўсё бальгарсікя сілы будуць разгорнутыя ў сэктары, кіруемым Польшчай.
XS
SM
MD
LG