ПХЭНЬЯН.Паўночная Карэя пагражае заблякаваць далейшыя перамовы пра сваю ядзерную праграму, калі ЗША не прымуць плян ўрэгуляваньня сытуацыі, прапанаваны Пхэньнянам. Паводле афіцыйных мэдыяў Паўночнай Карэі, Злучаныя Штаты праігнаравалі ініцыятыву Паўночнай Карэі. Пра яе зьмест не паведамляецца, але паводле амэрыканскіх дыпляматычных крыніцаў, Паўночная Карэя прапаноўвае згарнуць ядзерную праграму ў абмен на значныя эканамічныя й дыпляматычныя саступкі з боку ЗША..