Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:25 ]  Украіна парушае правы інтэлектуальнай уласнасьці


ВАШЫНГТОН. Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша заявіла, што Ўкраіна надалей застаецца найбольшым парушальнікам правоў інтэлектуальнай уласнасьці. У адмысловай справаздачы адміністрацыя абвінаваціла паасобных грамадзянаў Украіны ў нелегальным вырабе вялікай колькасьці пірацкай аўдыё- і відэапрадукцыі і кампутарных праграмаў. Паводле Бушавай адміністрацыі эканамічныя санкцыі, уведзеныя супраць Украіны ў сувязі з пірацтвам у студзені 2002 году, пакуль што застануцца ў сіле. У справаздачы папярэджваецца, што нядзольнасьць украінскіх уладаў належным чынам абараніць правы інтэлектуальнай уласнасьці можа стацца перашкодай для прыняцьця Ўкраіны ў Сусьветную Гандлёвую Арганізацыю
XS
SM
MD
LG