Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:37 ]  Вайскоўцы ЗША ў Іраку ізноў знайшлі вялікую суму грошай


БАГДАД. Вайскоўцы Злучаных Штатаў у Іраку ізноў знайшлі вялікую суму грошай – 100 мільёнаў даляраў і 90 мільёнаў эўра. Як паведаміла вайсковае кіраўніцтва, грошы былі ў кантэйнерах, схаваных у прымесьці Багдаду. У мінулым тыдні было абвешчана пра яшчэ больш значную знаходку – у адным з будынкаў прэстыжнага кварталу ірацкай сталіцы былі добра схаваныя 600 мільёнаў даляраў. Вайсковае кіраўніцтва заяўляе, што знойдзеныя грошы пойдуць на аднаўленьне Іраку.
XS
SM
MD
LG