ПЭКІН. У Кітаі пашыраецца эпідэмія новай, сьмяротна небясьпечнай формы пнэўманіі. Сёньня кітайскія ўлады паведамілі, што яшчэ 9 чалавек памерла і каля 300 захварэла.
У Ганконгу памерлі трое і захварэлі 14 чалавек, адзін чалавек памер у Кандадзе. А вось улады Вiетнаму сьцвяржаюць, што здолелі спыніць распаўсюджваньне атыповай пнэўманіі. Яны кажуць, што за апошнія 20 дзён ува Вiетнаме не было ніводнага новага выпадку захворваньня.
Індыйскія пілоты нацыянальнай авіякампаніі абвесьцілі страйк -- яны адмовіліся лятаць у краіны, якія найболей церпяць ад атыповай пнэўманіі.