Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:30 ]  Суд вынес прысуд жонцы былога прэзыдэнта ПАР


(ПРЭТОРЫЯ) Суд Паўднёваафрыканскай рэспублікі сёньня прысудзіў былую жонку былога прэзыдэнта краны Нэльсана Мандэлы Віні Мадзікізэла-Мандэлу да пяці гадоў зьняволеньня з адтэрміноўкай выкананьня прысуду на адзін год. Яе абвінавачваюць ва ўдзеле ў шэрагу махлярскіх банкаўскіх апэрацыяў. Па зьвестках сьледства, Віні Мадзікізэла-Мандэла сваім подпісам спраўджвала падробныя дакумэнты пра працу некаторых асобаў у Жаночай лізе Афрыканскага нацыянальнага кангрэсу, старшынёй якога яна зьяўлялася яна сама. Віні Мандэла заявіла, што яна проста хацела дапамагчы малазабясьпечаным людзям атрымаць крэдыт
XS
SM
MD
LG