ФІЛЯДЭЛЬФІЯ (ЗША). Сямёну Магiлевiчу, якога лiчаць адной з найбольш уплывовых фiгураў мафii, упершыню прад’яўлены афiцыйныя абвiнавачваньнi ў Злучаных Штатах.
Магiлевiча i яшчэ трох асобаў, вiнавацяць ў рэкеце, адмываньнi грошай i драбнейшых злачынствах.
Фэдэральны пракурор у Фiлядэльфii абвiнавацiў Магiлевiча ў сувязях з кампанiяй прамысловых магнiтаў у штаце Пэнсыльванiя, якая падманула iнвэстараў прынамсi на 150 мiльёнаў даляраў.
Паведамляецца, што цяперашняе месцазнаходжаньне Магiлевiча невядомае. Ён народзiўся ва Ўкраiне i зьяўляецца грамадзянiнам адразу трох краiнаў -- Расеi, Ізраiлю i Вугоршчыны. Спэцыяльны агент ФБР Джэфры Лампiнскi кажа, што паводле апошняй вядомай iнфармацыi, Магiлевiч жыў у Маскве.