Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:46 ]  Генеральны сакратар ААН - запрацяг інспэкцыяў ААН у Іраку


НЬЮ-ЁРК. Генеральны сакратар ААН Кофі Анан сёньня паўтарыў, што пошук забароненай зброі масавага зьнішчэньня мусіць весьціся ваеннымі інспэктарамі ААН. Анан падкрэсьліў, што рэзалюцыі Рады Бясьпекі ААН патрабуюць, каб менавіта ваенныя інспэктары ААН, а не Злучаныя Штаты падцьвердзілі, што ў Іраку ўжо няма забароненая зброі. Аднак Кофі Анан выказаў меркаваньне, што Рада бясьпекі ААН можа перагледзець рэзалюцыю, каб яна адпавядала сёньняшняй сытуацыі ў Іраку.
XS
SM
MD
LG