БАГДАД. У Багдадзе прайшла дэманстрацыя з патрабаваньнем вываду войска ЗША і іхных саюзьнікаў з Іраку. Некалькі тысячаў чалавек выгукалі антыамэрыканскія й антысадамаўскія лёзунгі. Ахмад Чалабі – лідар ірацкага нацыянальнага кангрэсу, які аб’ядноўвае апазыцыйныя рэжыму Садама Хусэйна сілы, заявіў, што цягам бліжэйшых тыдняў у Іраку, напэўна, будзе створаны пераходная адміністрацыя. Паводле Чалабі, праз год – год з паловай магчымае правядзеньне выбараў.