Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:29 ]  Улады Чэхіі вярнулі ўладальніку 135 твораў мастацтва


ПРАГА. Улады Чэхіі пастанавілі вярнуць калекцыю са 135 твораў мастацтва, сканфіскаваную нацыстамі ў аднаго з жыхароў места Брно, нашчадкам былога ўладальніка. Сам уладальнік калекцыі адвакат Артур Фэльдман быў арыштаваны нацыстамі ў 1939 годзе і ў 1941 памёр у вязьніцы пры нявысьветленых абставінах. Ад пачатку ў калекцыі было 700 твораў, сярод якіх працы Тыцыяна, Рубэнса, Рэмбранта, але ў 1933 годзе ўладальнік прадаў асноўную частку. Цяпер калекцыя пяройцдзе ў рукі ўнука Артура Фэльдмана. Пяць самых каштоўных карцінаў, агульным коштам 166 тысячаў даляраў ЗША, плянуе купіць у новага ўладальніка Мараўская мастацкая галерэя.
XS
SM
MD
LG