Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:51 ]  Сэўл ня будзе ўдзельнічаць у перамовах вакол КНДР


СЭЎЛ Прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Но Му Хен сказаў, што выключэньне Сэўлу са складу ўдзельнікаў перамоваў вакол ядзернай праграмы КНДР ня так важна, як пазытыўны вынік гэтых перамоваў. Перамовы пачнуцца ў Пэкіне на наступным тыдні. Прадстаўнікі ЗША, Кітаю і КНДР будуць абмяркоўваць ядзерную праграму Пхэньяну. Вашынгтон падазрае, што ў рамках гэтай праграмы КНДР можа распрацоўваць ядзерную зброю. Раней дзярждэпартамэнт ЗША заявіў, што выступае за ўключэньне Японіі і Паўднёвай Карэі ў перамоўны працэс.
XS
SM
MD
LG