Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:26 ]  Саюзьнікі папярэджваюць Сырыю


ЛЁНДАН. Мiнiстар замежных справаў Вялiкай Брытанii Джэк Стро заявiў сёньня, што ёсьць доказы таго, што Сырыя ў апошнiя месяцы супрацоўнiчала з рэжымам Садама Хусэйна. Стро заклiкаў сырыйскае кiраўнiцтва перагледзець свае падыходы. Брытанскi мiнiстар падкрэсьлiў, што рэжым Садама Хусэйна болей не iснуе, i палiтыка Сырыi мусiць адлюстроўваць новыя рэалii. Злучаныя Штаты вiнавацiлi Сырыю ў пастаўках ваеннага абсталяваньня ў Ірак, а пазьней - у наданьнi прытулку высокiм чыноўнiкам iрацкага рэжыму.
XS
SM
MD
LG