ЛЁНДАН
Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл у інтэрвію BBC заявіў, што сілы кааліцыі абавязкова знойдуць зброю масавага зьнішчэньня ў Іраку.
Паўэл: “Мы знойдзем зброю масавага зьнішчэньня. Апошнія тры тыдні, мы вялі баі, і цяпер, калі ваеннае змаганьне скончылася, мы можам павярнуць нашую ўвагу да пошукаў зброі масавага зьнішчэньня, і я думаю, яна будзе знойдзеная”.
Дагэтуль сілы кааліцыі ў Іраку не знайшлі аніякіх доказаў існаваньня хімічнай, бактэрыяліягічнай альбо ядзернай зброі ў краіне. Паўэл таксама адзначыў, што ЗША не зьбіраюцца прызначаць будучага лідара Іраку.