Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:26 ]  Рэфэрэндум у Вугоршчыне пра ўступленьне краіны ў Эўразьвяз


БУДАПЭШТ. Сёньня ў Вугоршчыне пройдзе рэфэрэндум у пытаньні ўступленьня краіны ў Эўрапэйскі Зьвяз. Паводле апошніх апытаньняў грамадзкай думкі, болш 70% вугорскіх выбаршчыкаў выступаюць за далучэньне да Зьвязу. Усе чатыры партыі, аказаныя ў парляманце, таксама выказаліся на карысьць эўрапэйскай інтэграцыі. Вугоршчына – адна зь дзесяці краінаў Цэнтральнай, Усходняй Эўропы да Міжземнамор’я, прыняцьцё якіх у Эўразьвяз прызначанае на травень наступнага году. У дзьвюх з гэтых краінаў – Мальце й Славеніі ўступ у Эўрапэйскі Зьвяз ужо ўхвалены грамадзянамі на рэфэрэндуме.
XS
SM
MD
LG