ВАРШАВА. Польшча паставіць у Малайзію 48 танкаў “Тварды” і дапаможную тэхніку на суму 368 мільёнаў даляраў. Кантракт, самы буйны ў пастаўках польскай зброі цягам апошніх 20 гадоў, быў падпісаны сёньня ў сталіцы Малайзіі Куала-Лумпуры. Цікава, што аплата часткова будзе зробленая какосавым алеем, які ўжо прададзены замежнаму пакупніку. Танк “Тварды” зьяўляецца мадэрнізаваным ў Польшчы варыянтам савецкага танку Т-72.