ЖЭНЭВА. Сыстэма аховы здароўя ў Іраку цалкам разваленая ў выніку рабункаў, недахопу вады і адсутнасьці электрычнасьці – заявіў Міжнародны Камітэт Чырвонага Крыжа. Паводле прадстаўніка камітэту, з 32 лякарняў Багдаду, працуюць толькі тры. Лекары й санітары не прыходзяць на працу. Камітэт заклікае сілы кааліцыі і мясцовыя ўлады да тэрміновых захадаў у справе аховы лякарняў і сыстэмы водазабесьпячэньня. Чырвоны Крыж скрайне ўстрывожаны з нагоды хаасу й анархіі, якія пануюць у Багдадзе ды іншых раёнах Іраку й папярэджвае пра рэальную небясьпеку пошасьцяў.