Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:40 ]  Турэччына накіруе назіральнікаў у паўночны Йрак.


СТАМБУЛ. Прэм’ер-міністр Турэччыны Абдула Гуль сёньня паведаміў, што Стамбул накіруе ваенных назіралькаў у горад Кіркук на поўначы Іраку. Паводле Гуля, ён размаўляў з дзяржсакратаром ЗША Коліным Паўэлам, які запэўніў, што сілы кааліцыі ўвойдуць у Кіркук, які знаходзіцца зараз у рукох курдскіх злучэньняў. У Багдадзе адзін амэрыканскі жаўнер быў забіты і каля 20 параненыя падчас баёў каля мячэці ў паўночна-заходнім раёне гораду, дзе як меркавалася, маглі хавацца некаторыя ірацкія кіраўнікі. Авіяцыя каааліцыі сёньня наносіла ўдары па злучэньнях ірацкай рэспубліканскай гвардыі каля паўночных гарадоў Масул і Тыкрыт.
XS
SM
MD
LG