ДОХА: Амэрыканскі гэнерал Вінцэнт Брукс паведаміў, што неабходная судовая экспэртыза, каб вызначыць, ці ў выніку бамбаваньня быў забіты Садам Хусэйн. Паводле Брукса, амэрыканскія войскі маюць надзейную інфармацыю, што Хусэйн і ягоныя два сыны знаходзіліся ў рэстаране ў тым будынку, па якім быў нанесены авіяўдар. Сьведкі бамбаваньня кажуць пра некалькі цывільных ахвяраў бамбаваньня, аднак дакладная колькасьць пацярпелых невядомая.