ГАЗА. Палестынскі падлетак і сябра ўзброенага крыла Хамасу былі забітыя ўчора ізраільскімі войскамі пад час вайсковага рэйду ў палестынскую вёску ў сэктары Газа. Учора ж два актывісты-міратворцы – грамадзяне Злучаных Штатаў і Даніі - былі параненыя ў сутычках паміж палестынцамі і ізраільскімі жаўнерамі. Тым часам два ізраільскія жаўнеры былі асуджаныя за ваенныя злачынствы , якія былі зьдзейсьненыя ў мінулым годзе.