КАБУЛ
Афганскія прадстаўнікі сёньня паведамілі, што звыш 50 баявікоў Талібану загінулі цягам апошніх дзён падчас сутыкненьняў з урадавымі войскамі на паўднёвым захадзе краіны. Прадстаўнік губэрнатара правінцыі Герат паведаміў, што ў выніку баёў захопленыя ў палон некалькі важных палявых камандзіраў талібаў. Тым часам сёньня адбыўся выбух на ваеннай базе ў горадзе Джалялабад, у выніку чаго было паранена 6 афганскіх жаўнераў. Пасьля пачатку вайны ў Іраку рэшткі талібаў у Афганістане ўзмацнілі сваю ваенную актыўнасьць.