ВАШЫНГТОН. Камандуючы амэрыканскімі паветранымі апэрацыямі ў ірацкай вайне генэрал Майкл Мослі заявіў, што ірацкія збройныя сілы больш ня могуць весьці шырокамаштабныя апэрацыі супраць кааліцыйных сілаў. Гэтая заява прагучала пасьля ўваходу амэрыканскіх сілаў у Багдад. Паводле Мослі, ірацкае войска як сродак арганізаванай абароны ў шырокім баявым кантэксьце больш не існуе.